Рубрика «Документальное»

Шукаю відэа

Вторник, 24 Дек 2013

Усім прывітанне! Можа яшчэ памятаеце такога мяне))

Пытанне: даўным даўно, (на alt-land.info, здаецца) ў годзе так 2008-2009 выкладвалася відэа адно цікавае. Тое, што прыблізна памятаю з апісання:

Назвы, прыблізныя: Телепортер, Телепорт, Репортер, Телерепортер;

Апісанне: курсавая, ці дыпломная праца аднаго са студэнтаў БДУ, ці універа імені Танка, г. Мінск.

Год: 2006/2007/2008. Не памятаю.

Што адбываецца ў відэа: нейкі хлопец ходзіць па вузкіх вуліцах, сярод сценаў дамоў, чытае нейкія вершы, і лятаюць лісткі паперы.

Зянон Пазьняк. Дарога ў Вільню / 2011

Суббота, 09 Апр 2011


Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:23:48
Рэжысэр: Алесь Кудрыцк
Мова: беларуская
Памер: 107Mb
Iмя Зянона Пазняка і цяпер, праз шмат год пасля яго ад’езду з Беларусі, выклікае ў людзей моцныя эмоцыі — ад шчырага захаплення да лютай нянавісці. Тым не менш, многія, асабліва моладзь, ведаюць пра гэтага чалавека досыць мала. Хто ён такі, Зянон Пазняк? Што за чалавек? Якія рэчы для яго галоўныя ў гэтым жыцці?
Летась мы звярнуліся да Зянона Пазняка і прапанавалі яму выказацца на любую важную для яго тэму. На падставе гэтай гутаркі мы задумалі стварыць фільм, які будзе ілюстраваць яго думкі.
«Давайце павандруем па Віленшчыне», — прапанаваў Зянон Пазьняк.
Зянон Пазняк нарадзіўся ў Суботніках, невялікім мястэчку, размешчаным каля самай мяжы Беларусі і Літвы. Натуральна, у той час ніякай мяжы там не было. У маладосці Зянон Пазняк кожны год вандраваў ад Суботнікаў да Вільні праз мястэчкі і вёскі.
Сёння паміж малой радзімай Зянона і Вільняй — мяжа. Суботнікі засталіся па беларускі бок, астатняя, большая частка шляху – па літоўскі. Гэтая зямля — terra incognita для сучасных беларусаў. Дык давайце выправімся ў вандроўку па ёй разам з Зянонам.
(more…)